RU BE EN
 

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Электронные обращения 

 
 КЛЕЦКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ

Абрад “Шчадраванне з Жарэбнай Кабылай”

IMG_20260114_112258_202.jpg13 студзеня ў аграгарадку Лазавічы праходзіў абрад “Шчадраванне з Жарэбнай Кабылай” (на мясцовай гаворцы – жаробная). Традыцыя шчадравання з Жарэбнай Кабылай у аграгарадку Лазавічы афіцыйна ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.


Ажыццяўляецца  абрад толькі хлопцамі, мужчынамі. Так было спрадвеку. Асноўныя персанажы: Звяздар, Механоша, Жарэбая Кабыла, Дзед-павадыр Кабылы. Жарэбная кабыла — сімвал плоднасці і дастатку. Яе вёў Дзед-павадыр, які сімвалізуе продка.IMG_20260114_112257_978.jpgIMG_20260114_112258_038.jpgIMG_20260114_112258_188.jpg

 

Свята пачалося з фотавыставы, экскурсіі, дзе госці і гледачы даведаліся пра звычаі і традыцыі на Шчодры вечар. Далей наведалі кірмаш рамёстваў з удзелам вядучых майстроў Клеччыны, паваражылі, папілі духмянай гарбаты, павячэралі за святочным сталом, паглядзелі кіно пра жывую традыцыю, трапілі на майстар-клас па побытавых танцах народнага калектыву аматараў танца “Асалода” і проста патанчылі.
Усе жадаючыя змаглі пакаштаваць смажанай бульбы са шкваркамі, смачнай вухі.IMG_20260114_112258_301.jpgIMG_20260114_112258_517.jpgIMG_20260114_112258_682.jpgIMG_20260114_112258_727.jpg

Ідучы да кожнай хаты, мужчыны спявалі, каб абвясціць свой прыход: “Ішла каляда ды на Колеў двор, ішла каляда ды на Колеў двор. Каляда, каляда, адчыняй варата, каляда, каляда, адчыняй варата! Добры вечар, Шчодры вечар! Ці дазволіце спяваці, ці так Каляду даці?”

Жыхары вёскі з задавальненнем запрашалі калядоўшчыкаў у хату, спявалі разам песні, псальма-калядкі  спявалі да хатняй іконы, а потым шчадроўкамі калядоўшчыкі славілі гаспадароў.IMG_20260114_112258_805.jpgIMG_20260114_112258_882.jpgIMG_20260114_112307_644.jpgIMG_20260114_112307_677.jpgIMG_20260114_112307_749.jpg

Механоша размаўляў з гаспадарамі, збіраў дары, а пасля шчадравання дзяліў іх паміж усімі ўдзельнікамі.IMG_20260114_112307_757.jpgIMG_20260114_112307_771.jpgIMG_20260114_112307_988.jpgIMG_20260114_112308_041.jpg

Усе удзельнікі свята былі вельмі удзячны за такі Шчодры вечар і добрыя пажаданні.

Наш электронный адрес: kleck-rck@kleckrck.by